10 верасня ў музеі Якуба Коласа музычная капэла НАН Беларусі прадставіла музычна-інтэрактыўную праграму «Шэпчуцца явар з калінаю» з цыклу навукова-практычных семинараў «Слова і музыка». У вялікай гасцёўні прагучалі беларускія народныя песні і канты, творы Ул. Алоўнікава, М. Ельскага, В. Кажынскага, Дз. Лукаса, І. Лучанка, С. Манюшкі і інш., на вершы М. Багдановіча, П. Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ул. Сыракомлі, Я. Чачота.
Госці захапляліся гукамі жывой музыкі ва ўтульнай атмасферы дома Песняра.