ТЫДЗЕНЬ ВЕДАЎ
01/09/2025 – 05/09/2025
У новы навучальны год з новымі ведамі! Добра адпачыўшы падчас летніх канікул, не зашкодзіць аднавіць свае веды, праверыць кемлівасць і абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры!
Згодны?
Літаратурны музей запрашае школьнікаў на “Тыдзень ведаў”!
Далучайцеся да музейных праграм:
- Экскурсія па новай выставе “Жылі-былі казкі…” з гульнявой праграмай “Нізка беларускіх казак” (знаёмства з чароўным казачным светам).
для 2-5 класаў (кошт: 5р.)
- Інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак” (камандная гульня, дзе трэба разгадваць таямніцы жыцця на далёкіх астравах і пераадольваць цяжкасці разам з героямі твораў Янкі Маўра).
для 7-9 класаў (кошт: 5р.)
- Квэсты “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый” (у фармаце росшукаў на экспазіцыі вучні знаёмяцца з экспанатамі і становяцца актыўнымі “даследчыкамі” музейнай прасторы).
для 9-11 класаў (кошт: 8р.)
Папярэдні запіс абавязковы: +375 17 363 56 21.